Форум НДА Берасцейшчыны прайшоў у Берасці ўпершыню за 20 год

Источник материала:  
10.12.2018 17:40 — Разное

8 снежня ў Берасці адбыўся Форум НДА Берасцейшчыны, які сабраў каля 80 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый вобласці, прадстаўнікоў бізнэс-супольнасці, СМІ, гасцей з Менску, Гомеля, Віцебску і Варшавы. Удзельнікі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця грамадзянскай супольнасці на Берасцейшчыне і звярнуліся з адкрытым зваротам да мясцовых уладаў, СМІ і бізнэсоўцаў з заклікам больш актыўна ўзаемадзейнічаць з грамадскімі арганізацыямі.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news61411.php

Форум НДА Берасцейшчыны прайшоў у Берасці ўпершыню за 20 год

Арганізатарам Форуму выступіла Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у партнёрстве з Асамблеяй НДА “Беларусі”.

Асноўная праца на Форуме была разбіта на тры тэматычная блокі: дачыненні паміж НДА і мясцовымі уладамі, супраца са СМІ і фінансаванне грамадскіх арганізацый. Экспертаў запрашалі з розных рэгіёнаў Беларусі: выступалі прадстаўнікі Social Weekend, Фонду Льва Сапегі, кампаніі “Будзьма Беларусамі”, міжнароднай арганізацыі Pact і інш.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news61411.php

Форум НДА Берасцейшчыны прайшоў у Берасці ўпершыню за 20 год

Падчас абмеркавання гучалі цікавыя прапановы ад экспертаў і ўдзельнікаў, якія пасля былі сфармаваныя ў выніковую рэзалюцыю Форуму. Так, прадстаўнік “Вячэрняга Брэста” Барыс Паўлоўскі выказаў ідэю стварэння агульнага партала НДА Берасцейшчыны. Прадстаўнікі часопісаў Citydog і Бінокль прапаноўвалі больш выкарыстоўваць сучасныя інтэрактыўныя формы падачы інфармацыі пра дзейнасць НДА: сторытэллінг, аўтарскія праекты, карткі і інш. Гучалі прапановы ў адрас бізнэса карыстацца прынцыпамі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, развіваць традыцыі валанцёрства сярод сваіх супрацоўнікаў. А ў адрас мясцовых уладаў прадстаўнікі трэцяга сектару скіравалі прапанову праводзіць адкрытыя конкурсы праектаў, накіраваныя на развіццё лакальных супольнасцяў, за кошт сродкаў абласнога, гарадскіх і раённых бюджэтаў.

Па словах кіраўніка АРР “Дзедзіч” Дзмітрыя Шыманскага, Форум дасягнуў сваёй мэты:

- Па-першае, мы хацелі, каб прадстаўнікі НДА Берасцейшчыны пазнаёміліся паміж сабой, наладзілі камунікацыю – адзначыў Д. Шыманскі. – А галоўным вынікам Форуму я лічу рэзалюцыю – зварот, які ўдзельнікі накіравалі ў адрас мясцовых улад, СМІ і бізнэса. Ён заклікае больш актыўна ўзаемадзейнічаць з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і дапамагаць развіццю трэцяга сектара на Берасцейшчыне.

Падчас Форуму прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу “Валанцёр года на Берасцейшчыне” і “Праект года на Берасцейшчыне”. Лепшымі валанцёрамі сталі Ганна Хаміцкая і Анастасія Чайчыц, якія атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі. Гран-пры конкурсу “Праект года” атрымала ініцыятыва “Дыялекты” з анлайн-мапай аўдыёзапісаў дыялектных гаворак Беларусі. Прызы ў розных намінацыях атрымалі таксама 13 іншых праектаў з розных раёнаў вобласці.

←Кто такие кидалты и как себя с ними вести

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика