Мужчына тройчы за дзень скакаў пад цягнік у мінскім метро
10.12.2018 15:02
—
Разное

Станцыя метро "Спартыўная". Фота: Domovita.by
Тройчы за дзень мінчук спрабаваў скончыць жыццё ў мінскім метро. Пра гэта сайту mlyn.by распавёў старшы памочнік Мінскага транспартнага пракурора Дзмітрый Доўгаль.
9 снежня каля 14:30 на станцыі метро "Спартыўная" на шляхі саскочыў мужчына. Работнікі метрапалітэна адразу ж адключылі электрычнасць, вынеслі яго на насілках і выклікалі хуткую. Мужчына даставілі ў 9-ю гарадскую клініку.
Але менш чым праз дзве гадзіны ён кінуўся пад цягнік на станцыі "Пятроўшчына". Адтуль яго зноў павезлі ў дзявятую клініку. А ўвечары, у 19:25, мужчына скочыў пад цягнік на станцыі "Каменная Горка". Толькі пасля гэтага яго адвезлі ў РНПЦ "Навінкі".