Самалёт "Белавія" трапіў у аварыю падчас пасадкі ў Кіеве

Источник материала:  
10.12.2018 08:15 — Разное
Самалёт "Белавія" трапіў у аварыю падчас пасадкі ў Кіеве
Фота з сацсетак

У аэрапорце "Барыспаль" падчас жорсткай пасадкі трапіў у аварыю самалёт кампаніі "Белавія", інфармуе hromadske.ua. Здарэнне адбылося 9 снежня.

Відавочцамі аварыі сталі пасажыры, якія ляцелі рэйсам украінскай авіякампаніі МАУ. Яны распавялі, што каманда іх самалёта папярэдзіла пра жорсткую пасадку іншага авіялайнера, тлумачачы змену месца пасадкі.

Дырэктар аэрапорта "Барыспаль" Павел Рабікін пацвердзіў, што самалёт беларускай кампаніі збіў ліхтары на ўзлётна-пасадачнай паласе падчас вырульвання.

"Мы часова зачынялі паласу для таго, каб ачысціць яе. Самалёт самастойна дайшоў да месца стаянкі. Самалёт належыць Беларусі, і яны будуць высвятляць прычыны таго, што адбылося. У яго падрапаны абцякальнік, іншых пашкоджанняў няма", — удакладніў спецыяліст.

Ён дадаў, што ў выніку інцыдэнту 11 самалётаў былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты. Пра пацярпелых не паведамляецца.

←Самолет «Белавиа» сбил фонари в киевском аэропорту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика