Уратавала суседка...
09.12.2018
—
Разное

У в. Гортоль Івацэвіцкага раёна на вул. Партызанскай адбыўся пажар у жылым драўляным доме, які належыць пенсіянерцы 1928 г.н.
Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, унутранае аздабленне, маёмасць.
Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сведка, жыхарка вёскі, (1969 г.н.) выратавала гаспадыню дома і яе ўнука 1976 г.н.
Выратаваныя агледжаны брыгадай СМП, у шпіталізацыі не мелі патрэбу.
Прычына пажару высвятляецца.