На станцыі метро “Першамайская” пад цягнік трапіў мужчына
08.12.2018 10:31
—
Разное
Фота відавочцаў здарэння
На станцыі метро “Першамайская” пад цягнік трапіў мужчына. Як паведамляе Твітэр мінскага метрапалітэна, здарэнне адбылося 7 снежня ў 22:54. На станцыі вяліся адпаведныя дзеянні, звязаныя са здарэннем.
Пра стан мужчыны не паведамляецца. Невядома таксама, ці быў гэты інцыдэнт выпадковасцю або спробай суіцыду, якія час ад часу здараюцца ў метро.
Затрымка руху цягнікоў склала 17 хвілінаў.
На трэцяй лініі сталічнай падземкі, якая цяпер будуецца, запраектаваныя заслоны, якія будуць закрываць ад пасажыраў рэйкі метро, а ў момант прыбыцця цягніка адчыняцца.