Падчас выбуху дома ў Барысаве аскепак шкла параніў у руку школьніцу

Источник материала:  
05.12.2018 21:21 — Разное
Падчас выбуху дома ў Барысаве аскепак шкла параніў у руку школьніцу
Фота: ctv.by

Падчас выбуху прыватнага жылога дома ў Барысаве аскепак шкла параніў у руку школьніцу, інфармуе тэлеканал АНТ. Вучаніца 10-га класа Карына праходзіла міма, яна паспела прысесці і закрыць рукамі галаву. Першую дапамогу ёй аказалі ў школе.

Здарэнне адбылося ўвечары 4 снежня. Дом быў цалкам разбураны. У момант выбуху ў ім знаходзіўся толькі 39-гадовы гаспадар. Мужчына ў цяжкім стане. У рэанімацыі яго ўвялі ў стан штучнай комы. У пацярпелага апёкі 40% плошчы цела і тэрмаізаляцыйная траўма.

У якасці адной з версій разглядаецца выбух газапаветранай сумесі бытавога характару.

←Тренеры без образования, дети без будущего. Монолог хоккейного специалиста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика