Надзвычайнае здарэнне ў Барысаве, рабочых завода адпусцілі дамоў
05.12.2018 14:21
—
Разное
Фота: ex-press.by
У механазборачным цэху №3 барысаўскага завода "Аўтагідраўзмацняльнік" 5 снежня адбылося задымленне, піша ex-press.by. Адміністрацыя завода адпусціла дадому работнікаў гэтага цэха, а таксама механазборачных цэхаў №1 і №7, якія размяшчаюцца па суседстве.
Пакуль невядома, што стала прычынай задымлення.
Дарэчы, у 2010 годзе на гэтым прадпрыемстве здарыўся моцны пажар. Тады агонь пашкодзіў дах у тэрмагальванічным цэху.