И кованный самолёт самолёт под силу! Изделия мастера Геннадия Карейши вызывают восхищение

Источник материала:  
05.12.2018 — Разное

Па майстэрні праз зялёныя плафоны разлівалася вясёлкавае святло і рабіла ўтульным спецыфічны антураж, вылучаючы кожную дэталь і асабліва падкрэсліваючы срэбраную стужку на падлозе. Літаральна ўсе сцены тут завешаны “балгаркамі”, малаткамі, шчыпцамі, застаўлены металам, а яшчэ распісаны як узорамі каваных вырабаў, так і вершамі гаспадара. Генадзь Карэйша, як і каваль пазамінулага стагоддзя Паўлюк Багрым – паэт. Ён многа чытае, яшчэ больш прыкмячае, параўноўвае і да жыцця даўно ставіцца па-філасофску і з верай. Народную прымаўку “Бог дае дзень, дасць і ежу” неаднойчы адчуў на сабе. Не, манна з неба не падала, усё выключна сваім мазалём. А вось вуду Гасподзь пасылаў.

Зажываўся ж гадоў пятнаццаць таму ў прамым сэнсе слова з нуля, нават майстэрня была адначасова і домам: на другім паверсе зрабіў маленькую кухню і жылы пакой. Былі дні, калі не заставалася грошай нават на хлеб: ён маліўся, паколькі шчыра верыць, і раніцай прыходзіў заказчык. Гэта паўтаралася неаднойчы. І самае галоўнае, у складаных сітуацыях сустракаліся людзі, якіх сёння называе сябрамі. Яму часта ішлі насустрач, давалі ў доўг інструмент, метал, машыны. Многім з іх ён абавязаны і па сённяшні дзень, гатовы выканаць заказ бясплатна, як і заўсёды гатовы танней зрабіць нешта для раёна.И кованный самолёт самолёт под силу! Изделия мастера Геннадия Карейши вызывают восхищение

Гэта зараз яго ведае безліч людзей, часта звяртаюцца ці за дапамогай, ці за парадай, а тады родныя не верылі, што нешта атрымаецца з ідэі адкрыцця кузні. Ён жа – гарэў, хаваў ад сям’і чарговы набыты інструмент і вучыўся. Самая каштоўная для яго рэч вісіць сёння перад уваходам у майстэрню. Гэта казырок, як кажа Генадзь Міхайлавіч, нязграбны, але самы дарагі. Вучыцца і адкрывае для сябе новае пастаянна, падкрэсліваючы, што менавіта гэта найбольш цікава.

– Хачу каменныя лавачкі зрабіць, з фантанчыкам, разгорнутай кнігай на ёй і мудрым выразам, які б прымушаў задумацца. Не ўтрымаўся вось, інструмент цікавы набыў – можна самому “шубу” на будынкі наносіць з рознага матэрыялу. Наогул, зрабіць можна ўсё, нават каваны самалёт – і ён паляціць, варта толькі задацца мэтай.

Пацвярджэннем таму быў, праўда, не лятальны апарат і не вялізны слон, выраб якога абмяркоўвалі з адным прадпрымальнікам, а шліфавальны станок. Не атрымлівалася задуманае, але Генадзь не здаваўся, толькі затрымліваўся ў кузні тры дні запар да поўначы. Такі характар, даводзіць усё да канца. На станку, дарэчы, з куплёнага – толькі балванка і балты з гайкамі. Усё астатняе адліваў, выточваў, выразаў сам. Цяпер задума нават пафарбаваная. Шліфаваць жа пасля таго, як валы апрануцца ў наждачную паперу, можна будзе, што хочаш. І ніяк не скажаш, што гэтая рэч самаробная.И кованный самолёт самолёт под силу! Изделия мастера Геннадия Карейши вызывают восхищение

Не адрозніш ад куплёных фразу і саджалку – прычапныя да набытага нядаўна трактара, якія змайстраваў сабе, каб не траціцца. Заказаў на металічныя вырабы зімой менш, таму мяркуе рамеснік стаць яшчэ і фермерам. Выбраў бяспройгрышныя культуры – часнок і кмін, падлічыў, што даходаў ад продажу хапіла б на гаспадарчыя патрэбы. Вось толькі пакуль не можа перааформіць падыходзячы ўчастак насупраць дома, каб усё было пад наглядам.

Яшчэ адно ноў-хаў з’явілася ў двары. Вынайшаў самы танны від будаўнічага матэрыялу. Хлявок памерам 4,3 на 3 метры ён пабудаваў з сумесі пяску, драўлянага пілавання (стружкі), цэменту і некаторых дабавак усяго за 500 рублёў. І ўсім раіць, бо перавага не толькі ў эканамічнасці, а і ў цеплыні, паколькі аснова маналіту, якому не страшны ніякія грызуны, усё ж з дрэва.

“Любы чалавек, які знаходзіцца не на гарантаваным акладзе, а вымушаны кожны дзень думаць пра заробак, пра тое, як пракарміць сям’ю – творца”, – перакананы Генадзь Міхайлавіч. Толькі вось сваё майстэрства ён даказвае пастаянна. Яго шэдэўр (інакш не назавеш каваныя лаўкі з драўлянымі ўстаўкамі, ліхтары, вароты) раз’ехаліся па ўсёй Беларусі. Ганарыцца многімі, напрыклад, агароджай, што ўпрыгожвае тэрыторыю санаторыя “Лясныя азёры”. І перш за ўсё, што гэта дома, што зэканоміў свайму прадпрыемству: “Гарантую, што пры доглядзе, падфарбоўцы, сто гадоў прастаіць, калі папярэдняя, даражэйшая, толькі пяцігодку. Я ведаю, колькі каштуюць падобныя каваныя рэчы ў Мінску, але для землякоў заўсёды раблю працэнтаў на 30 танней. Лічу сябе патрыётам Ушаччыны, па гэтай прычыне неаднаразова адхіляў прапановы работы за мяжой” .

Сёння яму ўжо не патрэбна рэклама. Не абдзелены ўвагай нашага брата журналіста, ён даўно даказаў сабе і сям’і, што яго кузня – не дзівацтва. Больш таго, бацькава ўменне пераняў малодшы сын, які таксама зарэгістраваны рамеснікам і робіць мініяцюрныя каваныя рэчы, а Генадзь хваліцца, паказваючы яго “жывыя ружы” і дадае: “Нядаўна я натрапіў на паходжанне свайго прозвішча. Аказалася, што Карэйшы былі кавалямі. Так што невыпадкова абраў менавіта гэта рамяство. Памятаю, калі распачынаў, у мяне ў прамым сэнсе слова рукі часаліся. Адзін ксёндз пазней патлумачыў – маўляў, Бог талент даваў. Я ж раней мала што ўмеў, рубанак у руках ніколі не трымаў, хоць бацька быў майстрам. І няхай заўсёды даводзіцца думаць пра заўтра – яно не гарантавана, адраджаць старадаўнія промыслы, як і ўвогуле працаваць на сябе, стала прасцей. Зараз заканадаўствам рамеснікам дазволена рэкламаваць свой тавар праз інтэрнэт. Зняты і штучныя забароны: да нядаўняга часу, напрыклад, брамкі рабіць дазвалялася, а вароты не. І адзінае, чаго не хапае асабіста мне – гэта часу, каб рэалізаваць задумы, што нараджаюцца штодня”.
Вольга Караленка.

←Мокры снег чакаецца па ўсходзе Беларусі ў чацвер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика