Больничная кухня ресторанного типа. В Ушачской ЦРБ завершился ремонт пищеблока

Источник материала:  
05.12.2018 — Разное

Ва Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы завяршыўся бягучы рамонт харчаблока. Неабходнасць яго правядзення наспела даўно: знешне і функцыянальна памяшканне не мянялася дзесяцігоддзямі – з моманту ўзвядзення будынка. Новая ж кухня стала сапраўдным падарункам не толькі для работнікаў, але і для пацыентаў стацыянара.

Па словах галоўнага ўрача бальніцы С.А.Маісеева, генеральным падрадчыкам аб’екта стала дзяржаўнае прадпрыемства “Вітмедбуд”, а субпадрадчыкам – ПУП “Ніксілбуд”. Літаральна за тры месяцы адрамантаваны ўсе памяшканні харчаблока і лесвічныя маршы, заменены вокны, камунікацыі, вентыляцыя. Калі раней прадукты захоўваліся ў звычайным падвале, то зараз пад гэтыя мэты выдзелілі некалькі асобных пакояў, якія да таго ж аснасцілі новым халадзільным абсталяваннем і спецыяльнымі стэлажамі. У тэхнічным блоку з’явіліся санвузел і душавая. Цалкам абноўлены інвентар для прыгатавання ежы. Так, закуплены сучасны нержавеючы посуд – ад катлоў да магнітных утрымальнікаў для нажоў, шматфункцыянальная пліта з жароўняй, прафесійныя патэльня і мясасечка, машынкі для перапрацоўкі і ачысткі агародніны. Новае абсталяванне адрозніваецца энергаэфектыўнасцю, што дазволіць эканоміць значныя сродкі. І ўсё ж асноўнае яго прызначэнне – прыгатаванне выключна здаровага харчавання.Больничная кухня ресторанного типа. В Ушачской ЦРБ завершился ремонт пищеблока

Повар Таццяна Карабань ужо ацаніла перавагі работы ў новых умовах:

– Прыкметна скараціўся час прыгатавання, а значыць, у стравах захоўваецца больш пажыўных рэчываў. Не буду ўтойваць: і нам стала працаваць прасцей. Сёння, да прыкладу, трэба было пачысціць 64 кілаграмы бульбы (бывае і больш, усё залежыць ад колькасці пацыентаў). Раней рабілі гэта ўручную – цяпер функцыю бярэ на сябе спецыяльная бульбачыстка. Загрузіў агародніну ў адсек, націснуў кнопку – і праз некалькі хвілін ачышчаная і вымытая бульбачка гатова!

Асаблівае захапленне яшчэ аднаго повара Таццяны Санько выклікае “наварочаная” машынка для перапрацоўкі агародніны. З яе дапамогай можна здрабніць і нарэзаць тую ж бульбу, моркву і іншае самай рознай формы. Так што салаты зараз атрымліваюцца не толькі карыснымі, але і моднымі, як у рэстаране, не ўпусціла магчымасці пахваліцца спецыяліст. Не перастаюць радавацца новым умовам і яе калегі – повар Вольга Іўліева, кухонныя рабочыя Святлана Шарко і Людміла Правада.Больничная кухня ресторанного типа. В Ушачской ЦРБ завершился ремонт пищеблока

– На ўсе рамонтныя работы ў харчаблоку затрачана 94 тысячы 688 рублёў, на набыццё тэхналагічнага абсталявання, посуду – амаль 12,5 тысячы, – расказвае С.А.Маісееў. – Ад сябе асабіста, усяго калектыву бальніцы і пацыентаў хачу выказаць словы ўдзячнасці нашаму дэпутату, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Паўлавічу Андрэйчанку, а таксама старшыні Ушацкага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміру Генадзьевічу Аўдошку за падтрымку ў вырашэнні гэтага пытання.

Зрэшты ў раённай бальніцы вядзецца і рамонт цэнтральнага стэрылізацыйнага аддзялення. На сённяшні дзень тут цалкам заменена плітка, адрамантаваны каналізацыйная сістэма, столь і іншае, на што затрачана амаль 35 тысяч рублёў. Яшчэ некалькі дзён і 9,5 тысячы – і работы на аб’екце, па словах Сяргея Анатольевіча, таксама будуць завершаны.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Мокры снег чакаецца па ўсходзе Беларусі ў чацвер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика