«Ты в этом мире не один!» Под таким девизом в ТЦСОН Ушачского района прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Источник материала:  
05.12.2018 — Разное

Цёплая сустрэча аб’яднала не толькі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але і іх даўніх сяброў, спонсараў.

Нямала сюрпрызаў чакала прысутных на творчых выставах. На работах, выкананых наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, нельга было не спыніць погляду. Зрэшты, магчымасцю набыць арыгінальныя вырабы з тканіны, бісеру, саломкі скарысталіся многія.«Ты в этом мире не один!» Под таким девизом в ТЦСОН Ушачского района прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

– Міжнародны дзень інвалідаў прысвечаны моцным і мэтанакіраваным людзям, таму што яны, як ніхто іншы, цэняць жыццё і разумеюць, наколькі яно дарагое, – адкрываючы мерапрыемства, зазначыла намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын А.В.Пашковіч. – Сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі нямала творцаў. Яны па-іншаму ўспрымаюць свет і, нягледзячы на цяжкасці, маюць надзвычай цёплыя сэрцы. Жадаю ўсім моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, ніколі не сумаваць і дасягаць пастаўленых мэт.

Шчырыя віншаванні прагучалі ў гэты дзень ад старшыні раённага Савета дэпутатаў, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Н.М.Марковіч, якая ў свой час узначальвала ТЦСАН, працавала ў цесным кантакце з адзначанай катэгорыяй грамадзян і не на словах ведае іх праблемы. Вітала прысутных і сённяшні дырэктар цэнтра, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа А.У.Хвашчэўская, якая ўручыла Падзякі ўстановы самым актыўным наведвальнікам аддзялення, спонсарам. Знайшлі свайго адрасата і памятныя падарункі ад прыгаданых грамадскіх аб’яднанняў.
«Ты в этом мире не один!» Под таким девизом в ТЦСОН Ушачского района прошло мероприятие, посвящённое Дню инвалидов

Значную падтрымку інвалідам традыцыйна аказвае райаддзел па надзвычайных сітуацыях – мячы для заняткаў спортам перадаў аддзяленню начальнік службы С.Я.Аваднёў. Не першы год сябруе з інвалідамі і індывідуальны прадпрымальнік Г.М.Віннік – яна прыйшла на сустрэчу са скарбонкай неабходных для творчасці рэчаў.

Не менш яркіх эмоцый прынесла прысутным канцэртная праграма – харэаграфічны нумар у выкананні маладых наведвальніц аддзялення і іх кіраўніка Наталлі Корневай (на здымку ўверсе), вакальныя выступленні Аляксандра Рэкуца, Сяргея Мядзведзева і Тамары Крыскевіч, забаўляльная праграма ад Людмілы Мядзведзевай і Тамары Кляпец. Прыгожыя музычныя віншаванні падрыхтавалі і работнікі Ушацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

У сяброўскай атмасферы ўдзельнікі свята абмяняліся сувенірамі, усмешкамі і зарадам бадзёрасці. У канцы мерапрыемства ўсіх чакаў салодкі стол, спонсарам якога выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў пад кіраўніцтвам М.А.Шаўчэнкі.

– Гледзячы на такіх пазітыўных людзей, яшчэ раз пераконваешся, што толькі ад нас саміх залежыць, як мы пражывём сваё жыццё: адасобіўшыся ў чатырох сценах або ярка і паўнацэнна, – адзначыла ў гутарцы з намі загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Н.М.Глінская. – Людзі з абмежаванымі магчымасцямі сваёй актыўнай жыццёвай пазіцыяй даказваюць, што з любой сітуацыі, якой бы складанай яна ні была, можна знайсці выхад – трэба толькі не пасаваць перад цяжкасцямі, а ісці наперад.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←«Не надо нас нахлобучивать». Мнение зрителей о сериале «Желтый глаз тигра»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика