Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

Источник материала:  
03.12.2018 — Разное
Дзень прафесійнай арыентацыі правялі ў гімназіі Смаргоні прадстаўнікі мясцовых і іншых вайсковых часцей, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Яны расказалі гімназістам-старшакласнікам і вучням старэйшых класаў СШ №1 аб ваенных спецыяльнасцях, умовах паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы.

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

У гэтым мерапрыемстве прыняў удзел і ваенны камісар Смаргонскага раёна Леанард Гружэўскі.

Ён папрасіў юнакоў, якія прымуць рашэнне стаць ваеннымі, звяртацца ў райваенкамат, дзе дапамогуць вызначыцца з канкрэтнай ваеннай навучальнай установай і спецыяльнасцю.

Дарэчы, іх у дыпломе будзе дзве – ваенная і грамадзянская. А яшчэ Леанард Іванавіч звярнуў увагу на тое, што ў ваенных навучальных установах бясплатнае навучанне, харчаванне, пражыванне, рэчавае забеспячэнне, плюс немалая стыпендыя, што таксама з’яўляецца немалаважным фактарам пры выбары прафесіі.

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

Ваенныя правялі дзень прафарыентацыі ў гімназіі Смаргоні

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Страсть по-грузински: балет «Сухишвили» приедет в Беларусь в октябре следующего года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика