За суткі ў Беларусі адбылося 43 пажары, 7 чалавек загінулі
02.12.2018 13:29
—
Разное

Фота з архіву
За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 43 пажары, ахвярамі здарэнняў сталі 7 чалавек. Пра гэта паведамляе МНС на сваім сайце.
Два чалавекі загінулі на пажары ў вёсцы Белавусаўшчына Пружанскага раёна. Тут пад раніцу нядзелі загарэўся трохкватэрны цагляны дом. Адна з кватэраў належала пенсіянерцы 1953 года нараджэння, дзве астатнія былі нежылыя. Загінула гаспадыня кватэры, а таксама яе сужыцель.
Яшчэ два чалавекі загінулі на пажары ў Бабруйску: у нежылы дома самавольна прайшлі двое мужчынаў і, верагодна, спрычыніліся да ўзгарання. Іх асобы і прычына здарэння высвятляюцца.
Таксама пажары з гібеллю людзей здарыліся ў Мінскай і Віцебскай абласцях.
Выратавальнікі адзначаюць, што часцей за ўсё прычынай узгарання робіцца непагашаная цыгарэта.