На брэсцкім заводзе ў смецці знайшлі скрынку з надпісам "Тратыл"
30.11.2018 12:15
—
Разное
Фота: pixabay.com
60 чалавек былі эвакуяваныя з Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода 29 лістапада, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У 17:34 у міліцыю затэлефанаваў майстар прадпрыемства і паведаміў, што пры разборы смецця рабочыя знайшлі невялікую папяровую скрынку, на якой скотчам прыклеены кавалак паперы з надпісам "Тратыл-400".
На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі міліцыі, МНС, медыкі і сапёры вайсковай часці 5526.
На шчасце, спецыялісты не знайшлі выбухованебяспечныя прадметы ў скрыні. Замест тратылу там быў проста драўляны брусок.