Пакуль рак не “свісне”

Источник материала:  
26.11.2018 — Разное

Тэма парадку неаднаразова гучала на старонках нашай газеты. На жаль, выпадкі недобрасумленных адносін да сваіх абавязкаў усё ж маюць месца.

Пакуль рак не “свісне”

Не без падставы кажу. Штуршком для напісання гэтага матэрыялу паслужыў зварот гараджан наконт адкрытага каналізацыйнага люка, што знаходзіцца непадалёку ад вуліцы 21 Партз’езд. Не першы раз з гэтай праблемай яны звярталіся ў камунальную гаспадарку, але ж з месца яна так і не зварухнулася. Праўда, люк не ў рабочым становішчы, аднак яма глыбокая, нічым не закрытая. А побач з ёю людзі вытапталі сцежку: так карацей шлях да ган-длёвай кропкі “Расінка” альбо ў лаўку за мяснымі вырабамі, што знаходзіцца на выездзе з горада.
Паглядзеўшы сваімі вачыма на той люк, падумалася: “І сапраўды. Пакуль рак на гары не “свісне”. Па гэтай сцежцы не толькі ходзяць дарослыя, але і дзеці гуляюць тут. І ў цемры яму, бадай, і не заўважыш, а ў зімні перыяд і таго горш: крыху снегам прысыпле – і не бачна перашкоды, ногі добра пераломіш. Што ж казаць пра дзятву? Ускочыць дзіця ненарокам у гэты люк – і будзе сядзець у пастцы, як той мядзведзь у лесе. І ніхто не выратуе. Дзіву даешся такім адносінам да чалавечага жыцця. Няўжо адказныя за гэту справу чакаюць ахвяры?
Яшчэ адзін прыклад. Каля дома №17 па вуліцы Саўгаснай райцэнтра таксама ёсць люк, небяспечны для жыхароў: вакол яго абвалілася зямля. І калі хто натрапіць на гэтую няроўнасць, прыцярушаную снегам, мала, як кажуць, не падасца.
Дык чаму так атрымліваецца? З-за нядбайнасці, па-іншаму і не скажаш. Калі б своечасова ўсё рабілася, глядзіш – і людзі б менш нерваваліся. Канешне, бываюць выпадкі, дзе трэба падказаць ці напомніць, бо ўсё зараз не ахопіш, таму тая ці іншая праблема можа пачакаць. Толькі, згадзіцеся, не ў гэтым разе, калі люк можа скалечыць чыё-небудзь жыццё.

Пакуль рак не “свісне”

Непрыемна падкрэсліваць і той факт, што выбоіну на асфальце каля дома №12 па Саўгаснай вуліцы, аб чым пісалася раней, камунальная гаспадарка так і не падладзіла. Відаць, разлічваюць на снег. А белае покрыва і сапраўды хутка схавае ўсе недахопы. Вось тады і будзе ўсё ў “парадку”…
Максім ЗУБАР.
Фота аўтара.

←Вооружённые силы Украины приведены в полную боевую готовность из-за инцидента в Керченском проливе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика