Мокры снег чакаецца ў суботу па поўначы Беларусі

Источник материала:  
23.11.2018 15:23 — Разное
Мокры снег чакаецца ў суботу па поўначы Беларусі
Фота: pixabay.com

У суботу, 24 лістапада, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Уначы істотных ападкаў не чакаецца, удзень месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія ападкі — пераважна мокры снег. У асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. 

Тэмпература паветра ўначы будзе -2...-8, удзень — ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. 

У нядзелю ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па поўдні — з дажджом. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад -6 па паўночным усходзе да +1 па паўднёвым захадзе Беларусі. Удзень ён падымецца да -3...+4 градусаў.

←"Уезжают за рубеж, где больше платят". Что происходит в строительстве, за которое взялся президент

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика