Занятость населения: Как подтвердить работу за границей?
Як пацвердзіць працу за мяжой
Набліжаецца час, калі будуць сфарміраваны першыя спісы працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Нагадаем, што ўключаныя ў яго асобы будуць аплачваць з поўным пакрыццём затрат гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне.
Паколькі ў нашым раёне нямала грамадзян, якія працуюць ці вучацца за мяжой, мусім нагадаць, што пры прадстаўленні ў камісію па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва пацвярджальных дакументаў яны не будуць унесены ў прыгаданы спіс.
Такімі дакументамі могуць быць:
для грамадзян, што працуюць за мяжой:
– копія працоўнага дагавора (кантракта);
– копія пасведчання, дазволу, ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай, натарыяльнай дзейнасці;
– копіі іншых дакументаў, што пацвярджаюць факт працоўнай дзейнасці;
для грамадзян, што атрымліваюць за мяжой адукацыю ў дзённай форме:
– даведка з установы адукацыі;
– копія дагавора на аказанне адукацыйных паслуг;
– копіі іншых дакументаў, што пацвярджаюць факт навучання.
Мяркуецца, што першыя спісы не занятых у эканоміцы грамадзян будуць сфарміраваны да 1 лютага 2019 года, таму дакументы, што пацвярджаюць работу ці навучанне за мяжой, варта прадставіць у камісію да 21 студзеня. Паколькі спісы будуць фарміравацца штоквартальна, пажадана ў далейшым падаваць дакументы да 21 красавіка, 21 ліпеня, 21 кастрычніка і 21 студзеня.
Пры наяўнасці пытанняў па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва” (тлумачэнні, прадстаўленне дакументаў па занятасці, цяжкай жыццёвай сітуацыі і іншых) можна звярнуцца ў камісію па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, д.12, кабінет №26 або па тэлефоне 8 (02158) 5-99-89. Электронны адрас камісіі: ushrik_d3@vitebsk.by
Н.МАРКОВІЧ, старшыня камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.