Абгрунтаваныя пытанні

Источник материала:  
19.11.2018 — Разное

Абгрунтаваныя пытанні
Абгрунтаваныя пытанні паступілі ў час сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы райвыканкама з калектывам УКВП “Водаканал”.
Спачатку працаўнікоў праінфармавалі па асноўных тэмах Адзінага дня інфармавання – развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху і адмоўны ўплыў табакакурэння на здароўе чалавека.
А затым паступілі пытанні. Так, была ўзнята праблема ўтворанай несанкцыянаванай стаянкі аўтамабіляў каля магазіна “Еўраопт” і насупраць магазіна “Дабраном”, што перашкаджае руху аўтобусаў па гарадскіх маршрутах. Праблематычна развярнуцца гарадскім аўтобусам і каля раённай паліклінікі. А гэта, па вялікім рахунку, — бяспека пасажыраў і пешаходаў.
Была выказана просьба ўстанавіць банкамат у раёне сельгастэхнікі, маўляў, тэрмінал ёсць толькі ў магазіне “Еўраопт”, які працуе да 22 гадзін, а іншы раз той выхо­дзіць са строю.
Хвалюе і такое пытанне: ці будзе сёлетняй зімой своечасова вывозіцца снег з тэрыторыі горада? І ў якасці абгрунтавання прыведзена наступнае: плошча чыгуначнага вакзала прыгожая, а ўзімку тут ляжаць вялізныя горы снегу, якія не спрыяюць прыемным уражанням гасцей аб нашым горадзе і псуюць агульны знешні выгляд “варотаў горада”.
Т. Лістапад.

←Лукашенко проведет переговоры с Алиевым

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика