У панядзелак будзе снег, галалёд і толькі да +4 удзень
18.11.2018 14:55
—
Разное
Фота з архіву
У бліжэйшыя суткі, 19 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень месцамі будуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах прагназуюць слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца.
Вецер будзе паўночны і паўночна-ўсходні ўмеркаваны.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 цяпла, удзень будзе ад мінус 1 да плюс 4, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белігдрамет.