Пад Гроднам на пажары загінулі 4 чалавекі, распачатая крымінальная справа
Месца здарэння. Фота Следчага камітэта
Пад Гродна на пажары загінулі чатыры чалавекі. Як паведамляе Следчы камітэт у сваім Тэлеграм-канале, здарэнне адбылося ў аграгарадку Верцілішкі ў ноч на 18 лістапада, прыкладна ў 0:30.
Загарэўся дом, які належыць 57-гадоваму мясцоваму жыхару. На месца прыбылі супрацоўнікі МНС і ліквідавалі пажар, а затым знайшлі целы чатырох загінулых: гаспадара дома, яго 51-гадовая сужыцелькі і дваіх жыхарак Гродзенскага раёна — адной было 32 гады, другой 36.
На момант пажару ў дома таксама знаходзіліся двое мужчын — 41-гадовы сын гаспадара дома и 40-гадовы жыхар суседняй вёскі. Першы трапіў у лякарню, другому аказалі неабходную меддапамогу і адпусцілі дадому.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце прычынення па неасцярожнасці смерці чатыром асобам (ч.2 арт. 144 КК РБ).