У Бялыніцкім раёне мужчына самавальна заняў пусты дом і загінуў на пажары

Источник материала:  
18.11.2018 11:30 — Разное
У Бялыніцкім раёне мужчына самавальна заняў пусты дом і загінуў на пажары
Фота МНС з месца здарэння

У Бялыніцкім раёне на пажары ў нежылым доме загінуў невядомы мужчына. Пра пажар у пустым збудаванні у суботу раніцу паведамілі ў МНС мясцовыя жыхары. З іх словаў, у доме мог знаходзіцца чалавек.

Супрацоўнікі МНС выехалі на месца здарэння. Пажар мог адбыцца ў ноч на 17 лістапада. На месцы згарэлага дома сапраўды знайшлі парэшткі чалавека. Мяркуецца, што ён самавольна заняў пусты дом.

Прычына пажару і асоба загінулага высвятляецца, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

У пустыя вясковыя дамы часта селяцца бяздомныя, асабліва ў халодную пару года. Не выключана, што загінулы таксама бадзяжнічаў і не меў сталага месца жыхарства.

←Загитова призналась, что временами хочет бросить фигурное катание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика