18 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Віншаванне мясцовай улады
Сардэчна віншуем вас са святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Ва ўсе часы няма для чалавека абавязка больш ганаровага, чым апрацоўваць зямлю і вырошчваць хлеб. Ваш прафесіяналізм і адданасць абранай справе заслугоўваюць глыбокай павагі і ўдзячнасці.
Сёння ў нас ёсць усе неабходныя ўмовы, каб сельскагаспадарчая галіна выйшла на сучасны ўзровень выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, стала прывабнай для інвестараў, унесла дастойны ўклад у развіццё сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу рэгіёна. Неабходна больш актыўна ўкараняць інавацыі і перадавыя тэхналогіі, павышаць эфектыўнасць аграрнай вытворчасці і перапрацоўкі.
У гэты ўрачысты дзень шчыра жадаем вам добрага здароўя, дабрабыту, шчасця, кахання, новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.