Мужчына збег з бальніцы і загінуў пад грузавым цягніком
15.11.2018 13:23
—
Разное

Фота: railwayz.info
Мужчына збег з бальніцы і загінуў пад грузавым цягніком. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада на чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі. Як інфармуе "Беларусь сегодня", 57-гадовы жыхар вёскі Моталь пасля дарожна-транспартнага здарэння знаходзіўся на лячэнні ў Іванаўскай раённай бальніцы. Чаму ён вырашыў пакінуць бальніцу, невядома. Мужчына прыйшоў на чыгуначны вакзал і пралез пад вагонам цягніка, які стаяў на пуцях. З-за няўважлівасці ён не заўважыў іншы цягнік, які рухаўся з Брэста ў Лунінец. Ад атрыманых траўмаў вясковец памёр на месцы.