Дзяўчына напала на спартыўны Porsche з сякерай у руках (відэа)
13.11.2018 17:14
—
Разное
![Дзяўчына напала на спартыўны Porsche з сякерай у руках (відэа)](http://www.21.by/pub/news/2018/11/1542122684706323.jpg)
Фота: скрыншот з відэа.
Дзяўчына напала на прыпаркаваны спартыўны Porsche з сякерай у руках. Здарэнне адбылося ў аўторак у цэнтры Кіева. На відэа, якое з'явілася ў Facebook, можна пабачыць, як дзяўчына спачатку напісала на аўтамабілі слова "Сволачы", а пасля пачала наносіць удары сякерай. Матывы яе ўчынку невядомыя.