Джып у цэнтры Віцебска пратараніў агароджу моста і ледзь не зваліўся ў раку
13.11.2018 12:02
—
Разное

Фота: uvd.vitebsk.gov.by
Зранку 13 лістапада ў Віцебску ў ДТЗ трапіла дзяўчына з 10-гадовым стажам кіроўцы, піша прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аўтамабіль ехаў па вуліцы Леніна ў бок ратушы. На слізкім асфальце машыну занесла, яна выехала на тратуар і пратараніла чыгунную агароджу Кастрычніцкага моста праз Віцьбу. Аўтамабіль не зваліўся ў раку спыніўтолькі дзякуючы люку за агароджай.
Дзяўчына пры ДТЗ не пацярпела і сама выйшла з аўто.