У апошні дзень чвэрці дзяўчынка вывалілася з акна школы ў Фрунзенскім раёне

Источник материала:  
12.11.2018 17:20 — Разное
У апошні дзень чвэрці дзяўчынка вывалілася з акна школы ў Фрунзенскім раёне
Фота: multiokna.by

26 кастрычніка, у апошні дзень першай чвэрці, з акна школы ў Фрунзенскім раёне Мінска вывалілася дзяўчынка 2006 года нараджэння.

"Пасля таго, што здарылася, яе шпіталізавалі ў бальніцу, — паведамілі Еўрарадыё ў Следчым камітэце Беларусі. — Яна жывая. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа".

Следчыя правяраюць абставіны здарэння, у тым ліку версію давядзення да самагубства няпоўнагадовай. Пасля заканчэння расследавання будзе прынятае працэсуальнае рашэнне па крымінальнай справе.

←Лукашенко потребовал увеличить экспорт высокоточного оружия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика