МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці

Источник материала:  
09.11.2018 — Разное

 

МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці
З нядаўняга часу на Брэстчыне пачалі праводзіць новы конкурс у галіне сельскай гаспадаркі – сярод малочнатаварных ферм. І прыемна, што ў гэтым спаборніцтве пачалі атрымліваць перамогі і ўзнагароды прадстаўнікі Століншчыны. Малочнатаварная ферма “Юнішча” ААТ “Церабяжоў-Агра” рыхтуецца да абласнога семінара, які запланаваны ў канцы лістапада. А падзяліцца тут ёсць чым. 

МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці

 

За дзевяць месяцаў гэтага года ад кожнай каровы тут надаілі 4 657 кілаграмаў малака, што больш на дзевяць цэнтнераў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. А па выніках лістапада ферма пераадолела тысячны рубеж. На чвэрць павялічылася і агульная вытворчасць малака, а ўсю сыравіну накіравалі на перапрацоўку сортам экстра.МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці
 

Ферм з такой адметнай якасцю малака ў вобласці ўсяго 12. Калектыў малочнатаварнай фермы “Юнішча”, які ўзначальвае Святлана Скідан, за тры кварталы выйшаў у лідары абласнога конкурсу, які праводзіцца Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама, абкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, абласным аграпрамсаюзам і “Сельскай газетай”.МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці
 

Павіншаваць і ўзнагародзіць пераможцаў прыехалі першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Буткевіч, старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Юхімук, першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мароз і іншыя. Калектыў фермы “Юнішча” заслужыў гэта сваёй працай.МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці

– Сёння Брэсцкая вобласць – лідар у Беларусі па вытворчасці малака і прадукцыйнасці дойнага статка, — расказаў Сяргей БУТКЕВІЧ. – У гэтым сезоне вынік чакаем на ўзроўні 1,7 мільёна тон. Сярэдні надой ад кожнай каровы па выніках года павінен дасягнуть 5750 кілаграмаў. Больш за 60 процэнтаў прадукту з ферм вобласці ідзе на пераапрацоўку сортам экстра, а таварнасць 90,6 працэнта – лепшая ў краіне.МТФ  «Юнішча» – лепшая ў вобласці

Сваімі думкамі падзялілася і загадчыца фермы Святлана Скідан, працоўны стаж якой складае больш за 40 гадоў:

– Калісьці аб такіх паказчыках маглі толькі марыць. Гаспадарка магла даіць па пяць тысяч кілаграмаў ад каровы яшчэ 30 гадоў таму. Яна была адной з лепшых на Століншчыне. Але пачаліся праблемы. Сёння калектыў стараецца вярнуць мінулыя пазіцыі і ў нас атрымліваецца гэта. У мадэрнізацыю жывёлагадоўчых аб’ектаў укладзены вялікія сродкі, і сёння ад іх ёсць аддача. Па выніках года на ферме плануем пераадолець 6000-ны рубеж сярэдняга надою на адну карову і будем у наступным годзе зноў удзельнічаць у конкурсе, але ўжо ў больш прэстыжнай намінацыі.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

 

←Новый спорткомплекс детского реабилитационно-оздоровительного центра открылся в Пинском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика