Шукалі прыгод – трапілі ў ізалятар...

Источник материала:  
09.11.2018 — Разное
Шукалі прыгод – трапілі ў ізалятар...

 Два нецвярозыя маладыя хлопцы – аднаму 19, а другому 22 гады – бавілі час у Івацэвічах. Яны – жыхары Даманава, у той вечар знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Як ім падалося, у горадзе дастаткова многа легкавых аўтамабіляў стаіць на прыдамавых тэрыторыях, таму калі 

ўкрасці легкавік, то можна будзе і добра пакатацца, павесяліцца, і дамоў заехаць без праблем.

Хлопцы выбіралі легкавік маркі ВАЗ, бо, як лічылі, гэтую марку лягчэй завесці шляхам злучэння правадоў і ўкрасці. 
На прыдамавой тэрыторыі каля шматпавярхоўкі па вул. Клютко яны знайшлі “дастойны” легкавік ВАЗ 2106, праніклі ўнутр салона, паспрабавалі завесці яго. Спробы не прынеслі поспеху, яны, увогуле, “пасадзілі” акумулятар і вырашылі завесці машыну “с толкача”. Так здарылася, што ў гэты момант да акна ў сваёй кватэры падышоў гаспадар легкавіка, зірнуў – і сумеўся: яго легкавік штурхаюць нейкія хлопцы. Мужчына патэлефанаваў па 102 і сам кінуўся на вуліцу…
Абодва затрыманы, знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Узбуджана крымінальная справа.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
←Универсам «Центральный» продают на Куфаре за почти $10 миллионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика