У межах акцыі «Чысты лес» кіраўскія школьнікі папрацавалі на ўчастку лесу ў Любоніцкім лясніцтве

Источник материала:  
09.11.2018 — Разное

У межах акцыі «Чысты лес» кіраўскія школьнікі папрацавалі на ўчастку лесу ў Любоніцкім лясніцтве

У межах абласной акцыі «Чысты лес-2018» вучні 6 «А» і 7 «А» класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ў перыяд восеньскіх канікул адправіліся ў Любонічы.

Гасцінна сустрэла нас ляснічы Н.А.Урбан, якая паказала фронт работы, растлумачыла, што і як рабіць.
Як нам расказала класны кіраўнік 6 «А» класа Надзея Комар, рабяты па-гаспадарску прыбралі смецце на ўказаным участку лесу, добраўпарадкавалі мурашнік, які знаходзіўся побач. Яны працавалі актыўна, з агеньчыкам, разумеючы, што прыносяць карысць прыродзе, дапамагаюць зрабіць свет больш прыгожым.
Пасля праведзенай работы ў спецыяльна адведзеным месцы мы развялі вогнішча па ўсіх правілах, каб не нашкодзіць навакольнаму свету, пасмажылі сасіскі, папілі цёплай гарбаты. Потым прыбралі за сабой усё смецце, затушылі вогнішча і яшчэ раз успомнілі правілы паводзінаў у лесе.
У гэты дзень мы наведалі этнаграфічны музей у Доме культуры. Яго гаспадыня М.І.Салановіч з захапленнем расказала нам аб экспанатах музея, адказала на нашы пытанні.

←З камсамольскім візітам — на Любаншчыну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика