Будаўнік з Гродна збіў калегу малатком праз спрэчку пра зарплату

Источник материала:  
02.11.2018 14:47 — Разное
Будаўнік з Гродна збіў калегу малатком праз спрэчку пра зарплату
Фота: independent.co.uk

Гродзенскі будаўнік збіў калегу малатком. Інцыдэнт адбыўся ў сераду, 31 кастрычніка. Прычынай стала спрэчка пра зарплату, паведамляюць у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Скончыўшы працу, некалькі будаўнікоў сабраліся ў бытоўцы. Калегі выпівалі і абмяркоўвалі зарплату. "Аказалася, што пры наглядна аднолькавым аб'ёме выкананых работ працоўныя атрымлівалі розныя сумы. Спрэчка вылілася ў сварку. Адзін з будаўнікоў, 45-гадовы мужчына, схапіўся за малаток", — піша БЕЛТА са спасылкай на УУС.

Будаўнік біў 59-гадовага калегу малатком па галаве і іншых частках цела. За нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў мужчына стаў фігурантам крымінальнай справы.

←Как в Кремле насилуют историю: смешная деталь российского санкционного списка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика