Дзівацтвы восені працягваюцца: да +16 °С на гэтым тыдні

Источник материала:  
30.10.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзівацтвы восені працягваюцца: да +16 °С на гэтым тыдні

Халоднае надвор’е, што ўсталявалася на Нясвіжчыне ў пачатку мінулага тыдня, здавалася б абвяшчала нам пра наступленне сапраўднай каляндарнай восені. Але ўжо ў бліжэйшы час сіноптыкі абяцаюць нам ізноў пацяпленне.

Сёння, 30 кастрычніка, чакаецца воблачнае надвор’е з невялікімі ападкамі на працягу дня, паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 8 метраў за секунду, пры парывах — да 12. Тэмпература ўдзень — +12…+14 °С, а ноччу спецыялісты абяцаюць ад + 9 да +12 °С.

У сераду, 31 кастрычніка, будзе пахмурна, магчымыя дажджы, паўднёвы вецер умераны — 3 — 5 м/с. Увечары — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе, аб чым трэба памятаць удзельнікам дарожнага руху. Удзень — 14…16 градусаў вышэй за нуль, уначы — 8…10 градусаў са знакам “+”.

У першы дзень лістапада дзённая тэмпература таксама будзе незвычайнай для гэтага часу: +11…+16 °С. Раніцай і вечарам захаваецца туман, паўднёва-ўсходні вецер — 4 — 6 м/с і суцэльная воблачнасць, магчымыя ападкі. Ноччу — +9…+11 °С.

У пятніцу, 2 лістапада, харакатар надвор’я не зменіцца: воблачнасць і невялікія дажджы. Узмоцніцца вецер: 6 — 8 м/с, парывы — да 11. Дзённая тэмпература складзе +13…+14 °С, уначы — да 12 градусаў са знакам “+”.

Ці варта чакаць змянення надвор’я на выхадных — чытайце ў наступных матэрыялах.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Прибыли все больше, но достается она немногим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика