100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі

Источник материала:  
29.10.2018 — Разное

Сёння, 29 кастрычніка 2018 года, спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання камсамольскай арганізацыі. УЛКСМ даўно не існуе, але яго слаўныя традыцыі працягвае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Члены БРСМ актыўна ўдзельнічаюць у жыцці раёна і робяць усё, каб іх малая радзіма стала лепшай. Актывісты БРСМ, як і іх папярэднікі, — гэта прыклад для равеснікаў, яны лепшыя ў сваёй установе адукацыі.

100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі

Сёння раённая арганізацыя аб’ядноўвае 1500 маладых людзей з рознымі поглядамі на жыццё, захапленнямі і марамі. Кожны з членаў БРСМ мае магчымасць знайсці цікавы для сябе напрамак дзейнасці і развівацца ў ім, а таксама развіваць арганізацыю пры дапамозе праектаў і ініцыятыў накшталт тых, што прэзентуюцца ў межах конкурсу «100 ідэй для Беларусі».

Яркі пачатак

Дзевяцікласнік Яўген Падсуконны з Сяльца толькі пачынае свой шлях у маладзёжнай арганізацыі. Але за год, што прайшоў з таго дня, калі хлопец уступіў у БРСМ, Яўген паспеў стаць адным з самых яркіх актывістаў раёна.

100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі

— Можна сказаць, што гэта стала лагічным працягам маёй дзейнасці ў піянерскай арганізацыі, — разважае школьнік. — Я імкнуся паўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, што адбываюцца ў нас. Больш за ўсё люблю дапамагаць людзям.

Хлопец разам з іншымі членамі БРСМ прымае ўдзел ва ўсіх раённых акцыях.

Асабліва запомнілася яму акцыі «Ураган», падчас якой моладзь дапамагала расчысціць людзям снег гэтай зімой, і «Чырвоная рукавічка». У межах «Рукавічкі» актывісты арганізавалі збор канцэлярскіх прыналежнасцей для дзяцей.

— Вынікі былі вельмі паспяховымі, бо тое, што мы сабралі, нават не ўмясцілася ў кошык, у які мы збіраліся скласці рэчы, — расказвае Яўген.

Ён з гордасцю носіць свой піянерскі гальштук падчас святаў, толькі цяпер дадае да яго значок члена БРСМ. А на святах яго можна заўважыць часта, бо хлопец — сцяганосец піянерскай дружыны і сакратар маладзёжнай арганізацыі ў сваёй школе. Яўген вельмі захоплена расказвае пра сваю дзейнасць і дадае, што на яго актыўнасць паўплывалі бацькі, якія былі актыўнымі камсамольцамі.

Магчымасць сябе праявіць

Аляксей Лепскі — часты ўдзельнік гарадскіх мерапрыемстваў і акцый БРСМ. У саюзе моладзі ён ужо чатыры гады, але, як прызнаецца, адразу яго «не зацягнула»:

— У школе я чамусьці не загарэўся гэтай дзейнасцю. Аднак пасля паступлення ў каледж усё змянілася, — успамінае хлопец. — На першым курсе нас запрасілі паўдзельнічаць у гарадскім мерапрыемстве. Я прыйшоў і адразу зразумеў, што гэта насамрэч даволі цікава.

100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі

Цяпер Аляксей не прапускае ніводнай акцыі, у якой можа паўдзельнічаць: і сустрэчы з ветэранамі, і добраўпарадкаванне горада, і канцэрты.

Больш за ўсё навучэнцу каледжа падабаецца ладзіць культурныя мерапрыемствы.

— Нават не магу канкрэтна вызначыць прычыну, па якой мяне захапіў БРСМ, — расказвае Аляксей. — Напэўна, проста падабаецца тое, што ёсць магчымасць неяк праявіць сябе ў вольны час. У нас невялікі горад, таму моладзі часта няма куды сябе дзець. А тут не толькі сам штосьці робіш, але і дапамагаеш маладым людзям карысна правесці час.

Хлопец лічыць, што разам з БРСМ можна знайсці сябе, каб потым рухацца далей і развівацца. У далейшым ён плануе паступаць у БДСГА і спадзяецца, што там будзе магчымасць працягваць сваю грамадскую дзейнасць.

Тварыць дабро разам

Часта на мерапрыемствах саюза моладзі можна ўбачыць і Аляксандру Краўцову, вучаніцу 11 класа ДУА «СШ №2 г. Мсціслава». Яна вельмі таленавітая дзяўчына, піша вершы і песні, а таксама выконвае ролю вядучай не толькі на школьных святах, але і на раённых.

Дарэчы, гімн моладзі, які гучыць на гэтых мерапрыемствах, напісала Аляксандра.

— Напэўна, гэта ў мяне ад маці, — кажа актывістка. — Мама таксама была дзейнай камсамолкай з творчай жылкай і менавіта яна натхняе мяне сваім поглядам на свет.

100 гадоў традыцый і маладосці. Сёння спаўняецца сто гадоў з дня заснаванання камсамольскай арганізацыі

Самым важным для сябе напрамкам дзейнасці Аляксандра лічыць дабрачыннасць. Яна актыўны валанцёр руху «Добрае сэрца». Да пачатку гэтага навучальнага года Аляксандра ўзначальвала каманду валанцёраў у сваёй школе, а цяпер рыхтуе пераемнікаў-дзевяцікласнікаў.
— Мне вельмі падабаецца дапамагаць жывёлам, — гаворыць дзяўчына. — Дарэчы, у нашай школе рэалізуецца маштабны праект па дапамозе бяздомным жывёлам. Падчас яе мы кармілі вулічных коцікаў і сабачак, прыводзілі іх у належны стан і шукалі ім сям’ю. А на наступным тыдні мы будзем раздаваць жывёлам корм, што збірала ўся школа.

У далейшым актывістка плануе займацца дабрачыннасцю падчас вучобы ў ВНУ. Паступаць яна плануе ў БДЭУ, але канчаткова пакуль не вырашыла. Ведае дакладна, што прымаць удзел у мерапрыемствах БРСМ не перастане.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно

 (оригинал новости)
←Это очень красиво. Шарлиз Терон полностью обнажилась для съемок в рекламе Dior

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика