На Браслаўскіх азёрах у вадзе знайшлі чалавечы чэрап
28.10.2018 11:56
—
Разное
![На Браслаўскіх азёрах у вадзе знайшлі чалавечы чэрап](http://www.21.by/pub/news/2018/10/1540723115883910.jpg)
Фота: "Браслаўская звязда"
Фрагмент чалавечых парэшткаў знайшла расіянка, якая адпачывала каля возера Укля.
На Браслаўскіх азёрах у вадзе знайшлі чалавечы чэрап. Пра гэтую знаходку ў міліцыю паведаміла расіянка, якая адпачывала ў вёсцы Укля, размешчанай ля аднайменнага возера. Жанчына прагульвалася там і раптам пабачыла фрагмент чалавечых парэшткаў, які ляжаў у вадзе ў адным метры ад берага.
Чэрап быў без ніжняй сківіцы, валасянога покрыва і мышачнай тканкі. Слядоў механічных пашкоджанняў гвалтоўнага характару на ім не бачна, піша раённае выданне “Браслаўская звязда”.
Медыка-крыміналістычная экспертыза вывучае гэтую знаходку.