Люстрадзён на сёньня

Источник материала:  
23.10.2018 — Разное
Люстрадзён на сёньня

У кастрычніку 1909 г. (па іншых звестках 23 чэрвеня) у Свіслачы нарадзіўся канадскі адвакат і сацыял-дэмакратычны палітык Дэвід Льюіс.

Нарадзіўся ў сям’і Майсея і Розы (народжанай Лазаровіч) Лош. Бацька ўзначальваў мясцовае аддзяленне Бунда.

Прозвішча Лош была англіфікавана пасля таго як сям’я пераехала ў Канаду.

Федэральны сакратар партыі Федэрацыя аб’яднанай садружнасці з 1936 па 1950 гг., а затым яе старшыня з 1958 па 1961 гг. Удзельнічаў у стварэнні Новай дэмакратычнай партыі ў 1961 г. Дэпутат НДП ад акругі Поўдзень Ёрка ў Палаце абшчын Канады з 1962 па 1963 гг. і з 1965 па 1974 гг. Парламенцкі лідэр федэральнай НДП з 1968 па 1971 гг., а затым яе кіраўнік з 1971 па 1975 гг.

Памёр 23 мая 1981 г. у Атаве.

←Начальники генштабов государств ОДКБ обсудят в Алматы вопросы развития военного сотрудничества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика