Як накрыўкі дапамагаюць хворым дзецям?

Источник материала:  
22.10.2018 — Разное

Як накрыўкі дапамагаюць  хворым дзецям?Докшыцкі раён далучыўся да дабрачыннага сацыяльна-экалагічнага праекта “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”.

Яго ідэя вельмі простая і надзвычай карысная адначасова: у Рэспубліцы Беларусь больш за 565 тысяч дзяцей і дарослых маюць інваліднасць, на лячэнне і рэабілітацыю якіх аднаго дзяржаўнага фінансавання недастаткова. Ёсць яшчэ фонды, але і яны збіраюць грошы на самыя крытычныя выпадкі. Многія бацькі займаюцца самастойным зборам сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю, у тым ліку і праз сацыяльныя сеткі. Аднак з-за таго, што гэты ж метад час ад часу выкарыстоўваюць і махляры, якія нажываюцца на чужым горы, рабіць гэта з кожным днём усё складаней. Разам з тым штогод у краіне на сметнікі выкідваецца больш за 4000 тон пластыкавых накрывак ад бутэлек з-пад напояў, бытавой парфумы і хіміі, кошт якіх складае каля 800 тысяч долараў (!). Арганізатары праекта дапамагаюць хворым дзецям з нервова-мышачнымі захворваннямі і просяць на гэтыя мэты не грошы, а…накрыўкі.
Людзям прапаноўваецца не выкідаць накрыўкі ў сметніцу, а сабраць іх і прынесці ў спецыяльныя кантэйнеры. Да акцыі далучылася ўжо больш за 50 гарадоў Беларусі, у тым ліку і жыхары нашага раёна.
– Акцыя стартавала зусім нядаўна, але водгук на яе ўжо ёсць, – паведаміла спецыяліст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікторыя Ждановіч. — Да добрай справы далучыліся абедзве гарадскія, Парплішчанская і Бягомльская школы. Каробкі для збору накрывак ужо ўстаноўлены ў крамах “Родны кут”, “Лекастыль”, “Лотас”, “Еўраопт” у Докшыцах. І гэты спіс будзе дапаўняцца. Па меры напаўнення накрыўкі будуць перадавацца арганізатарам праекта і далей – на перапрацоўку.
Дарэчы, першымі, хто ў жніўні далучыўся да акцыі па сваёй ініцыятыве яшчэ да яе аб’яўлення ў раёне, была ТАА “АтлантБытТэхніка”.
Арганізатар конкурсу, прыватная ўстанова па рэалізацыі сацыяльных, дабрачынных і экалагічных праектаў “СацыяЭкаЦэнтр”, адзначае, што працэс збору накрывак нескладаны. Галоўнае — сачыць за тым, каб яны былі чыстымі і мелі кляймо. Калі на пластыку няма ніякай адзнакі, значыць, ён небяспечны для здароўя.
Якія накрыўкі можна кідаць у скрыні, што размешчаны ў нашым раёне? Па-першае, ад бутэлек з-пад вады, сокаў, малака, кефіру, алею, воцату, кетчупу, маянэзу, вітамінаў, лекаў і г.д. Па-другое, можна збіраць накрыўкі ад кавы, какавы, шампуняў, крэмаў, зубной пасты, геляў для душа, 19-ці літровых бутляў, лыжачкі ад прыпраў і дзіцячых сумесяў і нават яйкі кіндэр-сюрпрызаў.

←Лукашенко выступает за усиление госмонополиии на производство ликеро-водочной продукции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика