От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Источник материала:  
21.10.2018 — Разное

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Гісторыя Мірскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” пачалася яшчэ ў пазамінулым стагоддзі – будаўніцтва датуецца 1893 годам. Тады на месцы сучаснага прадпрыемства знаходзіўся бровар князёў Святаполк-Мірскіх, дзе з мясцовай бульбы рабілі алкаголь для ўласных патрэб. Сёння ж прадукцыю прадпрыемства – спірты-люкс і канцэнтрат кваснага сусла – добра ведаюць як у рэспубліцы, так і за межамі нашай краіны. Але ў Мірскім філіяле гісторыю не забыліся і разам з мадэрнізацыяй вытворчасці імкнуцца наладзіць прамысловы турызм.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

А паглядзець на прадпрыемстве ёсць што. Экскурсію па вытворчасці мы пачынаем разам з дырэктарам Мірскага філіяла Сяргеем Турам са збудаванага каля двух гадоў таму ўльтрасучаснага зернесушыльнага комплексу на 16 тысяч тон зерня ля вёскі Сімакава.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

“Новыя тэхналогіі тут дазваляюць захаваць сыравіну ў належным стане, а значыць у далейшым атрымаць сапраўды якасную прадукцыю”, – тлумачыць кіраўнік прадпрыемства. Варта зазначыць, што на гэтай пасадзе Сяргей Тур знаходзіцца трэці месяц, але адчуваецца, што тонкасці вытворчасці ведае дакладна.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Дырэктар Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» Сяргей Тур

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

– Карэліччына славіцца багатымі глебамі і добрымі ўраджаямі, таму сыравіну мы імкнемся выкарыстоўваць мясцовую, – працягвае дзяліцца асобнымі прамысловымі сакрэтамі дырэктар філіяла. – І нашы партнёры ў Грузіі і Азербайджане, куды мы экспартуем прадукцыю, застаюцца задаволенымі канчатковым вынікам.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Вядучы эканаміст Аляксей Навумовіч

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Пасля агляду зернесушыльнага комплексу мы перамяшчаемся непасрэдна на тэрыторыю спіртзавода, дзе нас ужо чакае галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Мазур. За пяць год малады чалавек прайшоў шлях ад радавога супрацоўніка да кіраўніка і ўсе этапы вытворчасці можа паказаць практычна з закрытымі вачыма.

– Як бачыце, зараз у нас актыўна вядуцца рамонтныя работы, ідзе рэканструкцыя, уцяпленне і афарбоўка будынкаў, на модулі для захоўвання збожжа сёлета з’явілася графіці з выявай палаца князёў Святаполк-Мірскіх. Мы робім усё, каб прамысловы турызм актыўна запрацаваў на нашай базе ў тандэме з музеем “Замкавы комплекс “Мір”, – пачынае размову Андрэй Мазур. – Але ж асноўная ўвага, безумоўна, надаецца вытворчасці. Прадпрыемства працуе сем дзён на тыдзень па 24 гадзіны ў суткі, супыняючыся толькі раз у год прыкладна на месяц для рамонту і розных прафілактычных работ, і патрабуе максімум рэсурсаў. Усяго тут заняты не так шмат людзей – 98 чалавек, якія працуюць па зменах, пры гэтым большасць працэсаў – аўтаматызаваныя.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Галоўны інжынер Андрэй Мазур і работнік філіяла Алена Цвірка каля пульта кіравання варачным абсталяваннем

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Аддзяленне варкі, дзе пачынаецца працэс вытворчасці спірту, – яскравы прыклад сказанаму. Супрацоўнік філіяла Алена Цвірка пры дапамозе пульта кіравання адна поўнасцю кантралюе варачнае абсталяванне.

– Усё тут у нас даволі новае, але мы імкнёмся да большага. Таму ў бягучым годзе ідзе мадэрнізацыя брадзільнага абсталявання, а ў наступным – аналагічныя змены чакаюць варачнае аддзяленне, – упэўнена працягвае экскурсію галоўны інжынер.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Тэхнік-хімік Алеся Астравух у лабараторыі

Па дарозе заходзім у лабараторыю, супрацоўнікі якой правяраюць прадукцыю на якасць і бяспеку і сочаць за выкананнем тэхналагічных працэсаў вытворчасці. Тэхнік-хімік Алеся Астравух дэтальна знаёміць нас з асаблівасцямі працы падраздзялення, пасля чаго становіцца канчаткова зразумела, чаму мірскія спірты-люкс і канцэнтрат кваснага сусла так высока цэняцца.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Робім прыпынак і ля пажарнага вадаёма. Для абывацеля – гэта проста маляўнічае месца, а для вытворчасці – жыццёва неабходнае. Бо адсюль бярэцца вада для ахаладжэння цеплаабменнага абсталявання цэха рэктыфікацыі спірту. Хаця ёсць у вадаёма і іншае цікавае прызначэнне. Сюды запускаюць малькоў белага амура, карпа і карася, а потым улетку праводзяць конкурс на лепшага рыбака сярод супрацоўнікаў прадпрыемства.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

За такой цікавай гутаркай мінаем магутныя градзірні, куды якраз і трапляе вада з вадаёму для ахаладжэння і, нарэшце, заходзім у шматпавярховы будынак цэха рэктыфікацыі спірту. Менавіта тут праходзіць перагонка бражкі ў канчатковы прадукт. Ізноў жа ў цэху людзей мала, паколькі і на гэтым участку ўсё аўтаматызавана. На маніторах камп’ютараў можна адсачыць любыя моманты працэсу рэктыфікацыі, рэжымы працы абсталявання, спажыванне пары і вады, іх тэмпературу, крэпасць і колькасць вырабленага спірту і многае іншае. Якраз гэтым і займаецца падчас нашай экскурсіі майстар Аляксандр Кот.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Майстар Аляксандр Кот кантралюе працэс рэктыфікацыі спірту

Безумоўна, звычайны чалавек мала што зразумее ў тутэйшых схемах і кнопках, але ж трапіўшы ў цэх рэктыфікацыі спірту, кожны проста абавязаны падняцца на 4 узровень.

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

От времен Святополк-Мирских до наших дней. Для газеты «Полымя» провели необычную экскурсию по Мирскому спиртзаводу (фото)

Менавіта адтуль адкрываецца неперавершаны від на Мірскі замак і на вытворчую тэрыторыю спіртзавода. З вышыні птушынага палёту ты назіраеш дзіўную карціну, дзе гісторыя ўдала спалучаецца з сучаснасцю, а прамысловы аб’ект здольны стаць адной з турыстычных славутасцей карэліцкай зямлі.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

←Призер чемпионата Европы по боксу Сергей Дычков работает в ЦУМе грузчиком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика