Сустрэча з жыхарамі вёскі Аславяняты
Да вяскоўцаў звяртаецца старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван РАМАНОВІЧ.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, дырэктар КУП “ЖРЭС” Дзмітрый Станкевіч, старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова, дэпутат райсавета дэпутатаў, намеснік дырэктара лясгаса Андрэй Пятроўскі, інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дар’я Жураўлёва, прадстаўнікі дарожнай і сацыяльнай службаў. Да вяскоўцаў была даведзена неабходная інфармацыя, выслуханы іх праблемы. Яны ў асноўным тычыліся паляпшэння стану некаторых участкаў дарог і вуліц.
Аб праблемах расказвае старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана ГАСПАДАРОВА.
З інфармацыяй аб пажарнай бяспецы выступае інспектар Дар’я ЖУРАЎЛЁВА.
Аб тым, як неабходна паводзіць сябе ў лесе, распавядае дэпутат, намеснік дырэктара лясгаса Андрэй ПЯТРОЎСКІ.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.