“Ніхто так, як мама, не ўмее абняць!” – У Шумілінскай СШ №1 арганізавалі выставу ў гонар Мамы

Источник материала:  
19.10.2018 — Разное
“Ніхто так, як мама, не ўмее абняць!”
“Ніхто так, як мама, не ўмее абняць!” – У Шумілінскай СШ №1 арганізавалі выставу ў гонар Мамы
Прыгажосцю і натхненнем, словамі вялікай любові і прызнання была напоўнена выстава ў Шумілінскай СШ №1, прысвечаная Маці.
Вучні пачатковых класаў прынеслі на выставу “Кветкі любімай маме” розныя вырабы ў форме кветак: фларыстычныя пано, аплікацыі, кветкі з паперы, з асенняга лісця, фаамерану, з ватных дыскаў…
А вучні 5-11 класаў падрыхтавалі постары і насценныя газеты “Пра любімую маму простымі словамі”. Глядзець і чытаць іх – адно задавальненне. Усе разам яны намалявалі партрэт сучаснай мамы:
“Здзіўляюся, як мама паспявае ўстаць рана, прыгатаваць сняданак, сабраць і правесці нас з братам у сад і школу. Вечарам забраць малодшага брата, зрабіць са мной урокі, пазаймацца з братам, прыбраць дом і прыгатаваць вячэру…”.
“Спорт, шыццё, вязанне, кулінарыя – нямногае з таго, чым мая мама займаецца… Яна пераканана, што жанчына павінна ўмець усё…”…
Аліна ПЯТРОВА.
Фота Алены КАРПУШЭНКІ.

“Ніхто так, як мама, не ўмее абняць!” – У Шумілінскай СШ №1 арганізавалі выставу ў гонар Мамы“Ніхто так, як мама, не ўмее абняць!” – У Шумілінскай СШ №1 арганізавалі выставу ў гонар Мамы

←Дрессировщик свалился в пруд с крокодилами во время шоу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика