О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе

Источник материала:  
19.10.2018 — Разное
>

О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе Пытанні рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне былі ў цэнтры ўвагі на семінары-нарадзе 10 кастрычніка ў райвыканкаме. Удзельнічалі намеснікі кіраўнікоў калектываў па ідэалагічнай рабоце ці адказныя за гэтую сферу дзейнасці, за работу з моладдзю. 

Адкрыла мерапрыемства  намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённага выканаўчага камітэта Аксана АШУРКА. З дакладам выступіла галоўны спецыяліст Наталля ПЯТКЕВІЧ.

На Міёршчыне пражывае 2635 чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года — 13% насельніцтва. Гэта вучні школ, іх больш за чатыры сотні, маладыя спецыялісты, атрад якіх сёлета паболеў на 102, работнікі розных сфер вытворчасці і сацыяльнай сферы. Больш за ўсё маладых працаўнікоў у райспажыўтаварыстве, ЦРБ, лясгасе, на мясакамбінаце. БРСМ аб’ядноўвае ў сваіх радах 1019 юнакоў і дзяўчат.


Сістэма кадравага забеспячэння эканомікі распрацавана рашэннем райвыканкама №301 ад 28.04.2017 года. Дзейнічае план работы з маладымі спецыялістамі. Надаецца ўвага рэзерву кадраў, у які ўключаны 32 чалавекі.


О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе Моладзь раёна прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Міёршчыны, патрыятычных акцыях, сустрэчах з ветэранамі, ушанаванні герояў-землякоў, мерапрыемствах Года малой радзімы, дзейнасці БРСМ, Фонду міру і іншых грамадскіх фарміраванняў, аб’яднанняў.
У плане другаснай занятасці ствараюцца студэнцкія атрады на сельскагаспадарчых работах. Арганізавана спаборніцтва моладзі на пасяўной, нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю. Сёлета лепшымі па прафесіі на сяўбе прызнаны Віталь Ландзар з ААТ “Любінова” і Іван Талапіла з “Папшулёў”, першым маладым камбайнерам-тысячнікам стаў Аляксей Мароз з філіяла “Павяцце”.


Ганаровае званне “Чалавек года Міёршчыны” ў 2017-м прысвоена тром маладым людзям, сёлета — аднаму.


Дзесяцігоддзе адзначыў клуб маладой сям’і “Мядовы месяц” пры аддзеле загса. Замацаванні моладзі на сяле садзейнічае праект “Уладар сяла”. Дню сям’і прысвячаліся спартакіяда “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”, акцыя “Фамільнае дрэва”, фотаконкурс “Край шчаслівых сем’яў”. Сумеснымі намаганнямі папулярызуецца здаровы лад жыцця, у тым ліку на турыстычных злётах, свяце “Міёрская лыжня”, спаборніцтвах па міні-футболе сярод хлопцаў і дзяўчат. ФСК “Міёры” праводзіць круглагадовую спартакіяду сярод клубаў па фізічнай культуры і спорце арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў па 11 відах спорту. Сёлета гэта 63 мерапрыемствы з удзелам звыш 3150 чалавек.
Развіццю творчага патэнцыялу моладзі і арганізацыі вольнага часу садзейнічаюць агляды, конкурсы, вечары адпачынку, інтэлектуальныя гульні. Нашы лепшыя калектывы ўдзельнічаюць у “Славянскім базары”, “Яблычным фэсце”, абласным конкурсе маладых выканаўцаў, Днях беларускай культуры ў Латвіі. Пералік можна працягваць.


Увага надаецца прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі. ТЦСАН выяўляе таленты сярод інвалідаў, яны ўдзельнічалі ў конкурсе “Цуды ўмелых рук”. Развіваецца валанцёрскі рух, праводзяцца сумесныя мерапрыемствы з РАНС , ГА “Белая Русь” і іншымі грамадскімі фарміраваннямі, працоўныя акцыі. Цяпер рэалізуецца вялікая праграма да 100-годдзя ВЛКСМ. Толькі што завяршыліся мерапрыемствы Тыдня маці.


Галоўны спецыяліст прадстаўніцтва па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Людміла Бяззубенак пазнаёміла аўдыторыю з магчымасцямі ў гэтай сферы адпаведных устаноў нашай краіны, а таксама беларускіх у Расіі і Літве, з парадкам атрымання пуцёвак для розных катэгорый насельніцтва.


Загадчык сектара спорту і турызму Ларыса Малецкая праінфармавала пра магчымасці спартыўнай базы Міёршчыны і яе практычнае выкарыстанне. Адзначыла актыўны ўдзел у спаборніцтвах газавікоў, паштавікоў, выратавальнікаў, медыкаў, работнікаў адукацыі і мясакамбіната, сярод гаспадарак—каманд з “Туркова”, “Язна”, “Узмёнскага краю”, “Любінова”, “Чэрасаў” і некаторых іншых. Аднак кваліфікаваных і ініцыятыўных арганізатараў спартыўнай работы не хапае. Недастаткова выкарыстоўваецца магчымасць аб’ядноўваць спартсменаў з розных калектываў у адну каманду. Запрасіла карыстацца магчымасцямі аднаўляемага фізкультурна-аздараўленчага комплексу і ўсіх 44 аграсядзіб.


Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вольга Чапулёнак прааналізавала вынікі падпіскі на перыядычныя выданні на апошні квартал гэтага года. Яны здавальняючыя, у цэлым насычанасць друкаванымі СМІ захавана. Але больш увагі трэба надаваць распаўсюджванню раённай газеты “Міёрскія навіны”. Вольга Казіміраўна паставіла задачы па ўдасканаленні дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп.


Вынікі размовы падвяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка. Звярнула ўвагу ўдзельнікаў семінара-нарады на пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, помнікаў і пахаванняў, заклікала садзейнічаць паляпшэнню ўмоў жыцця і працы насельніцтва. Пры гэтым падкрэсліла, што далёка не ўсё ў такой дзейнасці залежыць ад фінансавых сродкаў. Пацвярджэннем стала наведванне вытворчай базы газавікоў.


О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе Начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння Канстанцін Матэленак правёў экскурсію па сваіх уладаннях, дзе ідэальны парадак, расказаў пра сістэму работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і аб’ектаў.


О всех вопросах молодёжной политики в Миорском районе Калектыў газавікоў невялікі, у кожнага работніка свае абавязкі, якія трэба выконваць бездакорна. Тым не менш, кожны заняты агульнымі справамі ў вольныя хвіліны, па вечарах ці на суботніках. З улікам прапаноў і ідэй работнікаў распрацоўваецца гадавы план добраўпарадкавання, які няўхільна выконваецца. Калі дзейнічаць сістэмна, мэтанакіравана і прадумана, і з невялікімі выдаткамі паступова ствараецца на тэрыторыі і вытворчасці прыгажосць, якую трэба толькі падтрымліваць і ўдасканальваць.


Апошнім этапам семінара-нарады стала падарожжа па летапісе нашай малой радзімы — экскурсія па музеях СШ №3. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Белорусские хоккеисты перестали считаться легионерами в МХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика