За жорсткае абыходжанне з жывёлай...

Источник материала:  
18.10.2018 — Разное
За жорсткае абыходжанне  з жывёлай...

У нашым раёне ўпершыню ўзбуджана крымінальная справа па арт. 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Жорсткае абыходжанне з жывёлай”. Нагадаем, гэты артыкул з’явіўся ў Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь некалькі гадоў назад, да адказнасці прыцягваюць за жорсткае абыходжанне, што пацягнула гібель або калецтва жывёлы, калі ўчынак здзейснены з хуліганскіх, карыслівых або нізкіх памкненняў або ў прысутнасці непаўнагадовага.

 

Справы па дадзеным артыкуле перыядычна ўзбуджаюць у больш буйных гарадах Беларусі, часам яны маюць шырокі грамадскі рэзананс. У нашым раёне такая справа ўзбуджана ўпершыню, абвінавачваецца раней судзімы 53-гадовы жыхар Івацэвічаў. Ён у бягучым годзе зайшоў у двор суседкі ў Івацэвічах з нажом і ўдарыў ім сабаку, які ў выніку загінуў.
 
Паводле норм дадзенага артыкула мужчыне пагражае наступнае пакаранне: грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да года, або арышт.
 
Алег МЯЛІК, старшы следчы Івацэвіцкага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

←Штрафы для предпринимателей до 500 базовых с конфискацией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика