Ушачский лесхоз приглашает граждан 20 октября присоединиться к акции «Чистый лес»
Зробім лес чыстым!
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь запрашае жыхароў краіны 20 кастрычніка далучыцца да экалагічнай акцыі “Чысты лес” і ўнесці сваю лепту ў навядзенне парадку на тэрыторыях ляснога фонду, месцах адпачынку. Як паведамілі нам ва Ушацкім лясгасе, у нашым раёне ў рамках акцыі запланавана не толькі ўборка, а і пасадка новых дрэў. Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва, работнікі лясной гаспадаркі забяспечаць усіх жадаючых неабходным інвентаром. Акцыя “Чысты лес” упершыню была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Летась яе падтрымалі больш за 35 тысяч чалавек, у лясах Беларусі сабралі амаль 2000 кубаметраў смецця, ліквідавалі сотні звалак.
Вольга КАМАРКОВА.