Новыя працоўныя месцы

Источник материала:  
17.10.2018 12:39 — Разное

Адно з найбольш актуальных на сённяшні дзень пытанняў у эканоміцы Ганцаўшчыны – стварэнне новых працоўных месцаў.

Новыя працоўныя месцы

Гэта, як вядома, праблема не толькі эканамічная, але і сацыяльная: калі ёсць у чалавека работа – значыць, ёсць заробак, ёсць за што жыць і чым карміць сям’ю. Колькі ж новых працоўных месцаў створана ў нашым раёне за дзевяць месяцаў бягучага года, і якія ёсць перспектывы ў гэтай справе? Вось што паведаміў начальнік аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэй Коўш:

– У студзені – верасні 2018 года за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцей у цэлым па раёне створана 59 новых працоўных месцаў. У асноўным гэта звязана з гандлем. Найбольшы прырост працоўных месцаў адбыўся ў сувязі з адкрыццём двух новых магазінаў – «Санта» і «Дабраном». У першым працаўладкаваны 36 чалавек, у другім – 7. Чатыры новыя працоўныя месцы з’явіліся дзякуючы ТАА «Парфумтрэйд», 3 – ТАА «Еўразапчастка». Аднак развіваецца не толькі гандаль, новыя працоўныя месцы адкрываюцца і ў вытворчай сферы. У прыватнасці, 5 працоўных месцаў створана ў ТАА «Вімлес», 4 – у прыватным транспартным унітарным прадпрыемстве «Трансмонкей», па 2 – у фермерскіх гаспадарках «Вярбіцкі падворак» і «Чудзінскае поле».

Працэс гэты будзе развівацца і далей. Да канца 2018 года плануецца стварыць яшчэ 6 новых працоўных месцаў у ТАА «Еўрагандаль», па два – у ТАА «Вімлес», ПТУП «Трансмонкей» і ТАА «ПСЕ-Сістэм». А ўсяго па выніках бягучага года за кошт адкрыцця новых прадпрыемстваў і вытворчасцей намячаецца стварэнне 80 новых працоўных месцаў пры заданні 75.

Вячаслаў БУРДЫКА.

(Visited 5 times, 5 visits today)

←В Петербурге зверски убита 21-летняя российская порнозвезда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика