Пар і жар
15.10.2018
—
Разное
У мінулу нядзелю ў Смятанічах адбыўся пажар у прыватнай лазні па Камунальнай вуліцы. Паведамленне пра ўзгаранне будыніны паступіла ў РАНС а палове 16-й гадзіны.
У выніку пажару ў лазні згарэў дах, пашкоджана столя і маёмасць. Сярод верагодных прычын узгарання называецца парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і награвальнікаў.
Валянціна ЯХНО.
Фота РАНС.