Гамальчанін скраў мопса ў падарунак жонцы
14.10.2018 16:27
—
Разное
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў
Гамяльчанін скраў мопса, каб зрабіць падарунак жонцы, а цяпер яго затрымалі за крадзеж. Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, гэтае здарэнне адбылося яшчэ ў канцы верасня. Сабака быў на прывязі ля крамы па вуліцы Свірыдава, куды зайшла яго гаспадыня.
Зламыснік пабачыў жывёлу і вырашыў яе скрасці, каб зрабіць падарунак жонцы. Жонка, аднак, не вельмі ўсцешылася: муж прывёў да яе мопса, а яна хацела французскага бульдога, таму запатрабавала вярнуць сабаку.
Але ж выкрадальнік мопса трапіў у міліцыю хутчэй, чым знайшоў гаспадыню мопса: тая адразу напісала заяву пра знікненне гадаванца і праваахоўнікі ўжо вялі пошукі злодзея. 13 кастрычніка яго затрымалі, а мопс вярнуўся да сваёй гаспадыні.