14 октября – День матери. Не забудьте поздравить своих мам!
Дарагія нашы мамы! Паважаныя жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём маці!
Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, высокая адказнасць. Ва ўсе часы жанчына-маці была ахоўніцай сямейнага ачага, увасабленнем міру і згоды, сімвалам мудрасці і адданасці свайму грамадзянскаму абавязку.
Не толькі прыгажосць, якой кожная з вас шчодра надзелена ад Бога, выратуе свет, але і ваша бясконцая мацярынская дабрыня, чысціня вашых душ, цярплівасць, лагоднасць і спагадлівасць.
Асаблівыя словы прызнання адрасуем мнагадзетным маці, жанчынам, якія ўзялі на сябе вялікую працу па выхаванні дзяцей-сірот і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, за любоў і клопат, мудрасць і цярпенне.
Жадаем усім маці нашага раёна міру і дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны ваш дзень будзе напоўнены клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, кахання і разумення!