Вясковец з-пад Гомеля патрабаваў даслаць яму “дурку”, іначай ён “узарве ўсіх”

Источник материала:  
13.10.2018 11:54 — Разное
Вясковец з-пад Гомеля патрабаваў даслаць яму “дурку”, іначай ён “узарве ўсіх”
Фота з адкрытых крыніцаў

У Гомелі міліцыя вылічыла чарговага тэлефоннага “мінёра” — невядомы мужчына патэлефанаваў  на лінію хуткай дапамогі і пагражаў “усіх узарваць”.

Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, сігнал на спецлінію 103 паступіў увечары 11 кастрычніка. Мужчына прамаўляў няўцямна і патрабаваў даслаць яму “дурку”. “Не будзе медыкаў, узарву Гомель і ўсіх узарву”, — паабяцаў ён.

Медыкі перадалі інфармацыю праваахоўнікам і тыя хутка вылічылі “мінёра”. Гэта быў 31-гадовы жыхар аграгарадка Чырвонае, які нядаўна вярнуўся з заробкаў у Расіі і адразу сышоў у запой. На дзясятыя суткі запою ён вырашыў патэлефанаваць у хуткую з дзіўнымі патрабаваннямі.

Гастарбайтэра пакінулі ў Гомельскім РАУСе. Там яму давядзецца тлумачыць міліцыю, што стала прычынай дзіўнага тэлефанавання ў хуткую.

 

 

 

←Экс-президент Армении Кочарян не будет участвовать во внеочередных парламентских выборах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика