“Адраджэнне” — сіла ў песні і адзінстве

Источник материала:  
12.10.2018 — Разное

Справа была ў пачатку лета, год ці два таму. Хоцімчане на мяжы сустракалі гасцей з Расіі – юныя спартсмены-бегуны ўдзельнічалі ў марафоне, які павінен быў фінішаваць у Брэсце. Чакалі доўга. Ноч прыйшла. Чэрвеньская, цемная і цеплая. Стаім мы ў лесе і сумуем, бо госці затрымліваюцца. У складзе сустракаючай дэлегацыі артысты раеннага цэнтра культуры – удзельніцы народнага фальклорнага ансамбля «Адраджэнне».
І вось дзяўчаты, каб пацешыць сябе, заспявалі… Прызнаюся — гэта быў лепшы канцэрт у маім жыцці. У цішы лесу песні гучалі чароўна. Здавалася, сам лес узмацняе галасы спявачак і ад таго, мелодыі былі больш моцнымі.
За адной песняй гучыць другая, потым трэцяя. І з кожнай адчуванне захаплення становіцца толькі мацней. Вось толькі тады я і зразумела, што песня народная не для камерных залаў, а для свабоды… Каб гучаць у чыстым полі, у лесе, у даліне…
З гэтым меркаваннем пры сустрэчы згаджаецца і Юлія Мамчанка, кіраўнік калектыву.
— Сапраўды, народныя песні нараджаліся не ў кабінетах, іх стварала само жыцце, таму іх сэнс так зразумелы любому, бо яны часцяком адлюстроўваюць эмоцыі і саміх гледачоў, — упэўнена Юлія Аляксандраўна.
Дарэчы, самога калектыву магло б і не быць, калі б… не займалася б яго кіраўнік пошукам самой сябе.
У 2005 годзе маладая вакалістка Юлія вяртаецца на малую радзіму і… ей становіцца сумна: усе артысты пры справе, кожны ўжо знайшоў сваю нішу, а дзяўчына накшталт як проста на падхваце. Для творчага чалавека – гэта вельмі балюча, бо талент патрабуе дзеяння, творчага працэсу. Так Юлія шукала сябе, мучачыся ў пошуках унутранага самавыяўлення. Спыніць творчыя мукі дапамаглі старэйшыя калегі.
— На той момант у метадычным аддзеле сабралася вялікая калекцыя касет, на якія былі запісаныя аўтэнтычныя песні Хоцімшчыны. Іх збіралі доўга і карпатліва, але вось сістэматызаваць іх, апрацаваць, зрабіць аранжыроўку ўсе неяк рукі не даходзілі, — успамінае Ю. А. Мамчанка. — Менавіта тады Людміла Сотнікава, Наталля Башкевіч і Тамара Балыка падштурхнулі мяне заняцца песенным матэрыялам. Яны ж і сталі аднымі з першых удзельніц калектыву.
Але і гэта не стала момантам нараджэння фальклорнага ансамбля. Песні сталі праслухоўваць. Адабралі тры, падрыхтавалі і выступілі на народным свяце «Троіца». Гледачам спадабалася, ухваліла задуму і кіраўніцтва. Старт быў дадзены.
Потым вакалісткі спявалі песні нашых прапрабабулек на розных мерапрыемствах: раенных і абласных. Назапасіўся значны матэрыял. З’явілася індывідуальнасць, свая адметная рыса. І назва – «Адраджэнне», якое цалкам адпавядае таму, што робяць удзельніцы калектыву, які складаецца з васьмі чалавек. Як распавяла Юлія Аляксандраўна, у кожнай свая роля, свае месца і свая задача ў ансамблі. І як пачынаўся шлях «Адраджэння» з сумеснай працы, так і зараз, усе пытанні вырашаюцца толькі калектыўна.
“Напэўна ў гэтым і заключаецца поспех нашага ансамбля, — дзеліцца яго кіраўнік, — у яднанні, у тым, што ніхто не цягне коўдру на сябе. Вельмі шмат песеннага матэрыялу ведае і дзеліцца гэтымі ведамі з намі Валянціна Сухадолава. Яна, ведаеце, проста скарбніца Хоцімскага фальклору. І на рэпетыцыях мы разам. Разумееце, як у даўніну жанчыны працавалі разам у поле, разам пралі, ткалі, і спявалі, так і сення мы спяваем РАЗАМ. Толькі такі падыход дазваляе песням раскрыцца».
Да поспеху і прызнання быў вялікі і цяжкі шлях. Заслужылі званне народнага. Сабраны велізарны матэрыял, але «Адраджэнне» не спыняецца. Шукаюць яго ўдзельніцы нешта новае, успамінаюць і аднаўляюць забытае, каб кожны раз нас, гледачоў, здзіўляць.
Вось сабе ўявіце: міжнародны фестываль, на суд гледачоў сваю творчасць прадстаўляюць калектываў 20-30. Тут ужо каб цябе проста запомнілі, трэба пастарацца, а, каб выдзелілі, каб сваімі песнямі вы заваражылі, захапілі, закранулі самыя глыбокія струны душы — гэта як жа трэба выкласціся… А яшчэ ўлічвайце, што артысты могуць быць ноч у дарозе, а раніцай — ужо на сцэне. І не маюць права паказаць стомленасць або раздражненне.
— Сакрэт? Ды няма ў нас ніякага сакрэту, — адказвае на мае пытанне Юлія Мамчанка. — Сакрэт у саміх песнях. Яны ж пра само жыцце, аб тым, што зразумела кожнаму чалавеку.
Ну, тут Юлія Аляксандраўна праявіла сціплась, бо і тое, наколькі пранікнена выканана песня важна.
А песні, сапраўды, жыццевыя. Абрадавыя, жартоўныя, бытавыя, есць сярод іх рэкруцкія. Вось уявіце сабе пакуты маці, што адпраўляе сына на 25 гадоў у салдаты (у рэкруты). Яе страх і боль: ці вернецца жывым, ці давядзецца ей убачыць сваю крывіначку. А гэта трэба праспяваць. І вакалісткі спяваюць, і нібы плачуць разам з той маці…
І пры гэтым варта ўлічваць, што спяваюць удзельніцы калектыву, у асноўным, без музычнага суправаджэння, а-капэла. І калі музыка можа дадаць драматызму, або выклікае ў душы ўсплеск цэлай гамы самых разнастайных пачуццяў: ад станоўчых, бурных і маляўнічых эмоцый да трывожнага смутку, то вакалісткам «Адраджэння» трэба перадаць сэнс песні толькі сілай голасу і ўласных эмоцый. Гэта ў разы складаней і адказней.
Але з гэтай задачай артысткі з поспехам спраўляюцца, заваеўваючы Дыплом за Дыпломам, каб пачуць: «Перамогу атрымаў калектыў з Беларусі: народны фальклорны ансамбль «Адраджэнне».
— У такія хвіліны такі гонар бярэ за краіну, што часам і слезы на вочы наварочваюцца, — прызнаецца кіраўнік калектыву, якому мы жадаем яшчэ шмат разоў чуць такія словы, і з поспехам праслаўляць нашу родную краіну.

Яніна МАВІЧ

←Ты такая красивая. Как выглядят женщины, которым сделали комплимент: фотофакт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика