У Смаргонскім Цэнтры культуры ўшанавалі жанчын-маці
12.10.2018
—
Разное
Напярэдадні Дня маці ў раённым Цэнтры культуры ўшанавалі жанчын, якія маюць дзяцей, выхавалі іх сапраўднымі грамадзянамі нашай краіны.
Са словамі прывітання да прыгожай паловы чалавецтва, якая прыйшла на ўрачыстасць у РЦК, звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч. Ад імя дэпутацкага корпуса і райвыканкама ён павіншаваў жанчын са святам, падзякаваў за мацярынскі клопат, цяпло і пяшчоту, якія маці дораць сваім дзецям, пажадаў міру, дабра, сямейнага дабрабыту, моцнага здароўя, і каб ніколі не пакідала шчасце.
Затым перад жанчынамі-маці выступілі з канцэртнымі нумарамі самадзейныя атрысты розных узростаў. Яны танцавалі, спявалі. Адным словам, дарылі радасць.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.