Фотафакт. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпадкова сустрэў Папу Францішка
12.10.2018 10:29
—
Разное
Фота: catholic.by
Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выпадкова сустрэў папу Францішка. Гэта адбылося, калі беларускі іерарх выходзіў з Дома святой Марты, дзе спыніўся на час правядзення Сінода.
Па дарозе да залы Сінода яны паразмаўлялі. Паміж беларускім іерархам і Пантыфікам была ўзнята тэма Касцёла ў Беларусі.