Каб ніколі не было вайны

Источник материала:  
10.10.2018 — Разное

Яшчэ ў дзяцінстве самыя страшныя сны былі тыя, дзе мне снілася вайна. Ніякія нечысці не палохалі больш, чым ваенныя дзеянні. Нават праз 15 год помню адзін сон, быццам бачыла яго ўчора…
Я хаваюся ў хаце сваей цеткі, якая стаіць у цэнтры горада. Калісьці вельмі прыгожая, але ў сне гэта проста дзіравыя сцены без даху. У вокнах даўно няма шкла, яны абыякава забіты старымі дошкамі. Праз невялікую шчыліну гляджу на вуліцу і бачу ворагаў. Час ад часу яны страляюць па навакольным хатам. Кулі свісцяць над маёй галавой, але самае страшнае… На маіх руках сядзіць мой маленькі пляменнік, за якога я вельмі баюся. Сваёй далонню зацісківаю яму рот, каб ворагі не пачулі, як ён плачыць і не забілі нас.
Гэты сон ніяк не магу забыць, нават пачуцці страху засталіся як тады: 15 год назад. На машынах часам можна ўбачыць налепкі з подпісамі “Іду на Берлін”, “1941-1945 можам паўтарыць” і іншыя. Няўжо сёння ёсць людзі, якія сапраўды хочуць паўтарыць вайну. У тыя гады мы атрымалі перамогу, дзякуючы смеласці і адвазе савецкіх салдат, уменню аб’яднацца перад ворагам, сіле духа людзей таго часу і героям, якія рабілі неверагодныя подзвігі, не шкадуючы сябе. Калі чытаеш гісторыі іх жыцця, слезы наварочваюцца на вачах. Гісторыі простых людзей: малых і старых, хлопцаў і дзяўчат, якія у адзіночку і з сябрамі, змагаліся за Радзіму.

Каб ніколі  не было вайны
Кожны яшчэ з дзяцінства чуў пра Бацьку Міная.  Нагадаю вам гэту гісторыю. Ён быў сапраўдным героем. Мінай Шмыроў, 1891 года нараджэння. На пачатак вайны яму ўжо было 50 год і па ўзросце мужчына не падыходзіў у шэрагі Чырвонай арміі, таму застаўся ў тылу пад Суражом. Там пачаў сваю баявую дзейнасць супраць гітлераўцаў, збіраючы людзей у свой атрад партызан. Гэта быў адзін з самых страшных і неўлавімых для немцаў падпольны атрад, якім Бацька Мінай кіраваў да верасня 1942 года, пакуль яго не выклікалі ў Маскву на сустрэчу з самім Сталіным. Ён застаўся ў Маскве ў Цэнтральнам штабе партызанскага руху, дзе і распрацоўваў планы партызанскай барацьбы на Беларусі. 15 жніўня 1944 года Мінаю Піліпавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пазней ён атрымаў яшчэ не адну медаль і ордэн. Але галоўнае выпрабаванне, якое з ім здарылася, гэта была страта яго сям’і. Немцы ўжо даўно жадалі смерці камандзіра, але не маглі яго злавіць. У кастрычніку 1941 года яны захапілі ў палон яго сям’ю і прывезлі ў Сураж: дачку Лізу – 14 год, Сяргея – 10 год, Зіну – 7 год і маленькага Міхася – 3 гадоў, з імі была і сястра Міная. Маці іх памерла яшчэ да вайны. Немцы паабяцалі адпусціць палонных, калі той здасца. Ніколі не пазнаць нам таго, што адчуваў у гэты час герой, калі ведаў, што яго дзяцей расстраляюць ворагі. Ен хацеў здацца, але яго старэйшая дачка Ліза змагла праз кагосьці передаць яму запіску, у якой прасіла бацьку не ісці да ворагаў у палон і адпомсціць за іх смерць. І сапраўды, немцы не пашкадавалі дзяцей і ў лютым 1942 года пасля столькіх пакут усіх расстралялі. Цаною такіх страт Мінай Піліпавіч стаяў на абароне Радзімы. У памяць дзяцей Міная Шмырова ў Суражы стаіць абеліск са скульптурнымі партрэтамі дзяцей. А Аркадзь Куляшоў напісаў “Балада аб чатырох заложніках”, у якой апісаў той страшны дзень забойства. Бацька Мінай памёр у 1964 годзе.

Мікола Гойшык. Не пакідае абыякавым і гісторыя маладога хлопчыка Міколы Гойшыка, які нарадзіўся 17 студзеня 1927 года ў весцы з гучнай назвай Воля Івацэвіцкага раёна. На пачатак вайны яму было ўсяго 14 год, ен пакінуў родную хату і быў залічаны ў маладзёвую дыверсійную групу. У першай жа аперацыі атрымаў славу добрага падрыўніка. Падрываў нямецкія эшалоны без страху і з самаахвярай. Апошнім яго заданнем стала даручэнне падарваць нямецкі эшалон з баявой тэхнікай і нямецкімі салдатамі, які шоў у Мінск. Чыгунка добра ахоўвалася немцамі, таму што яны ўжо шмат панеслі страт з-за падрыўнікоў. Падыходзіў час прыбліжэння цягніка і ўжо было чуваць яго гудкі, Мікола рызыкнуў і пайшоў да чыгуначных шляхоў, паспеў падыйсці да рэяк, але ворагі яго заўважалі і пабеглі за ім. Не разважаючы хлопчык кінуўся пад поезд з мінай… цягнік пайшоў пад адход і Мікола загінуў разам з немцамі. За мужнасць і адвагу Мікола Гойшык узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.

←Какие пособия могут получить семьи, воспитывающие детей-инвалидов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика