У Хоцімском раене ідзе месячнік па добраўпарадкаванні

Источник материала:  
09.10.2018 — Разное

З 24 верасня па 23 кастрычніка на тэрыторыі Хоцімскага раена праходзіць месячнік па ўборцы і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Да работ ужо падключыліся ўсе працоўныя калектывы нашага прыбеседскага краю, а таксама многія жыхары, якія пачалі наводзіць парадак ля сваіх домаўладанняў.
У мінулую суботу калектывы раеннага цэнтра культуры і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі працягнулі пасадку дубовай алеі ля ракі Бесядзь у г.п. Хоцімску. Як распавеў карэспандэнту “ШК” Аляксандр Цішчанка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, якога журналіст заспела на пасадцы дубравы, хоцімчане з гонарам ставяцца да таго, што наш раен з’яўляецца самым экалагічна чыстым у Беларусі, а таму з радасцю прымаюць удзел у яго азеляненні. Варта заўважыць, што ў свой выхадны займаліся азеляненнем — пасадкай дрэў уздоўж аўтамабільных трас таксама і актывісты РА ГА «БРСМ», маладыя і вопытныя педагогі школ райцэнтра, Трасцінскага ВПК і Бярозкаўскай СШ.
Акрамя таго, у рамках месячніка шэфскую дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям аказалі калектывы райвыканкама, горгазу, РАНС, РЭС, УКП «Жылкамгас», лясніцтваў раена і ваенкама. А вось калектыў ПМК-276 дружна працаваў на будаўніцтве 20-кватэрнага дома, каб паспець да новаго году здаць яго ў эксплуатацыю.
Што і казаць, разам любая праца ладзіцца…

Улас. інфарм.

←Гомельские таможенники обнаружили в поезде картину Саврасова

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика